3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Каля 70 праектаў прадставілі маладыя навукоўцы ў Акадэміі навук
Мабільныя дадаткі для школьнікаў, медыцынскія распрацоўкі і карысныя прадукты: каля 70 праектаў прадставілі маладыя навукоўцы ў Акадэміі навук. Многія з іх прадэманстраваныя ўпершыню. Напрыклад, маладыя біёлагі прадставілі калекцыю насякомых, якая ўключае экзэмпляры як абарыгеннай, так і сусветнай фауны матылькоў. А трэнажор для падрыхтоўкі аператараў беспілотных авіякомплексаў дазволіць навучаць з выкарыстаннем распрацаваных камп'ютарных 3D-мадэляў пэўных беспілотных лятальных апаратаў. Сёння гэта распрацоўка ўкаранёна ў навучальны працэс у беларускай Акадэміі авіяцыі і ўжо даказала сваю эфектыўнасць. На трэнажоры паспяхова навучаюцца курсанты, таксама распрацоўку пастаўляюць на экспарт.















