3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
На заводзе "Атлант" плануюць вакцынаваць да канца года 60 % работнікаў
У Беларусі медыкі заклікаюць выконваць рэспіраторны этыкет - насіць маскі і трымаць бяспечную дыстанцыю ў грамадскім транспарце, магазінах і іншых шматлюдных месцах. Але асноўнай абаронай ад віруса па-ранейшаму з'яўляецца прышчэпка. Масавая вакцынацыя насельніцтва супраць COVID-19 штодня вядзецца ў медустановах, гандлёвых цэнтрах, метро, а таксама на прадпрыемствах. Так, на сталічным заводзе "Атлант" плануюць прышчапіць 60 % працаўнікоў ужо да канца года.
Эфектыўнасць вакцынацыі медыкі адчулі ўжо на старце чацвёртай хвалі каранавіруса. Ва ўсіх, хто быў прышчэплены і зараз знаходзіцца ў стацыянары, цяжкай плыні хваробы і пнеўманіі не выяўлена. Захворванне суправаджаецца толькі нязначнымі рэспіраторнымі сімптомамі - насмаркам і невялікай тэмпературай.















