3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Ад жыхароў Ваўкавыска на прамую лінію паступіла каля двух дзясяткаў званкоў
У Ваўкавыску сёння прайшла прамая лінія з удзелам памочніка прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева. Паступіла каля двух дзясяткаў званкоў па самых розных праблемах: ад якасці вады і рамонту дарог да арганізацыі падвозу дзяцей у школу і налічэннях заработнай платы. Так, жыхарка Ваўкавыска, мама траіх дзяцей, агучыла просьбу паскорыць будаўніцтва жылля для шматдзетных - сітуацыю возьмуць на кантроль. Дарэчы, у райцэнтры ўжо рыхтуецца да ўводу 56-кватэрны жылы дом, дзе 52 кватэры адвядуць для гэтай катэгорыі грамадзян.
Па ўсіх зваротах будуць прынятыя рашэнні ў найбліжэйшы час. Жыхары рэгіёна атрымаюць пісьмовыя адказы ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.















