3.78 BYN
2.97 BYN
3.43 BYN
Чаму Літву чакаюць нярадасныя святы, чаму год Труса тут ізноў пройдзе пад знакам Пацука - у "Пляцоўцы"
Больш за 362 тыс. жыхароў Еўрасаюза ўжо наведалі Беларусь па бязвізе, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт. Большасць з іх (амаль 235 тысяч) - гэта грамадзяніне Літвы. І можна смела выказаць здагадку, што прываблівае суседзяў у нашу краіну не толькі жаданне палюбавацца беларускімі краявідамі. Асноўная прычына больш празаічная. Пакуль у Літве рыхтуюць ваенізаваныя фарміраванні для дэстабілізацыі становішча ў Беларусі, а заадно займаюцца гераізацыяй нацысцкіх прыхвасняў (ды так, што нават чыноўнікі Дзярждэпа ЗША выказваюць заклапочанасць), пачынаюць знос Дома Масквы, а на мяжы збіваюць мігрантаў і ствараюць штучныя цяжкасці дальнабойшчыкам і турыстам, (у тым ліку сваім), інтарэсы простых літоўцаў застаюцца дзесьці далёка за кадрам вільнюскіх уладароў. Між тым трывожных званкоў рэзкага пагаршэння сітуацыі становіцца ўсё больш. Пра гэта наша аўтарская праграма "Пляцоўка" (відэа).