3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Палац Незалежнасці з экскурсіяй наведалі навуковыя-эканамісты і студэнты БДЭУ
Аўтар:Стэфанія Віннічак
Галоўная палітычная пляцоўка краіны - Палац Незалежнасці - 12 лютага зноў прымала гасцей. Сімвал незалежнасці з экскурсіяй наведалі навуковыя-эканамісты і будучыя спецыялісты - студэнты БДЭУ. Магчымасць дакрануцца да гісторыі, убачыць залы, дзе прымаюцца лёсавызначальныя рашэнні, ёсць у кожнага.
Палац Незалежнасці зноў расхінуў свае дзверы для жаданых гасцей. У гэты чацвер тут прымалі навукоўцаў-эканамістаў. Інстытут эканомікі НАН Беларусі ў сакавіку адзначыць 95-годдзе. Да юбілею прайшла экскурсія для супрацоўнікаў галаўнога даследчага цэнтра, аналітыкаў Міністэрства эканомікі, студэнтаў і выкладчыкаў БДЭУ. Маршрут хоць і ўрачыста стандартны, але эмоцыі штораз новыя (гл. відэа).















