3.70 BYN
2.93 BYN
3.45 BYN
"Памяць сэрца". Жалобныя лампады запалілі сёння на месцы смутку ў Баранавіцкім раёне
Жалобныя лампады запалілі сёння на месцы смутку ў Баранавіцкім раёне. Ля мемарыяла ахвяр фашызму прайшла патрыятычная акцыя "Памяць сэрца". Помнік стаіць недалёка ад лагера смерці. У гады акупацыі там знішчылі 22 тысячы чалавек - іх забівалі ў газавых камерах і расстрэльвалі. Перад смерцю многіх катавалі. Сёння ад лагера засталіся толькі сцены, іх не разбурылі ў памяць аб страшных падзеях. Загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Мэта патрыятычнага праекта - захаваць гісторыю подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне і не дапусціць яе паўтору.
Да 24 снежня праект "Памяць сэрца" аб'яднае ўсе рэгіёны краіны. Патрыятычныя акцыі пройдуць у вялікіх і малых населеных пунктах на месцах бітваў і гібелі ахвяр вайны.















