3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Помнік Аляксандру Неўскаму - сімвал агульнай гістарычнай памяці Беларусі і Расіі
Высокі інтэграцыйны рытм, зададзены шматвяковым саюзам нашых продкаў, атрымаў манументальныя абрысы. Беларусь і Расія ўзводзяць фундаментальныя сімвалы адзінства. Князь Аляксандр Неўскі зараз засцерагае Мінск: 11-метровы помнік з профілем вялікага рускага палкаводца, як сімвал нашай агульнай гістарычнай памяці, урачыста адкрылі сёння.
Помнік размясціўся ля Палаца дзяцей і моладзі на скрыжаванні вуліц Нававіленскай і Старавіленскай, насупраць пасольства Расійскай Федэрацыі. Манумент асвяціў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Прывітальны адрас гасцям цырымоніі адкрыцця накіраваў і Патрыярх Кірыл (відэа).















