3.72 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Памятны мітынг-рэквіем прайшоў у Дальве
Набат Хатыні болем адгукаецца ў сэрцах такіх жа спаленых вёсак. Сястра Хатыні - Дальва. Усяго за 10 дзён да вызвалення Беларусі гэта мястэчка Лагойскага раёна напаткаў таксама трагічны лёс. Сёння ў мемарыяльным комплексе хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр жудаснай трагедыі. 44 чалавекі, у тым ліку 29 дзяцей, сталі ахвярамі нямецкіх акупантаў. Толькі адзін хлопчык - Коля Гірыловіч - выратаваўся ад смерці. Справай жыцця ўжо дарослага Мікалая стала захаванне памяці пра загінуўшых землякоў. У цэнтры мемарыяла бронзавы манумент жанчыны. Сёння да падножжа ўсклалі кветкі.
Паводле слоў навукоўцаў, Дальва - апошняя вёска, якую нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі напрыканцы Айчыннай вайны разам з жыхарамі. Толькі ў Лагойскім раёне 139 спаленых населеных пунктаў лічацца сёстрамі Хатыні.















