3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Паркі атракцыёнаў выходзяць са свайго адпачынку
Паркі атракцыёнаў выходзяць са свайго адпачынку. Адкрыццё новага летняга сезона ў сталіцы запланавана ў 2 этапы: першы - 26 красавіка. Забавы для дзяцей і дарослых пачнуць працаваць у парках Чалюскінцаў, імя 900-годдзя Мінска і Уга Чавеса. А напачатку мая - у парку Горкага - пасля маштабнай рэканструкцыі. Усе атракцыёны на завяршальнай стадыі міжсезоннага тэхабслугоўвання. Сёлета чакаем і навінкі - падрыхтаваны сучасныя і інавацыйныя мадэлі атракцыёнаў.
Сталічныя паркі забаў рыхтуюцца да адкрыцця новага летняга сезона. Ужо завяршаюцца тэхнічныя выпрабаванні атракцыёнаў, добраўпарадкаванне пляцовак, падрыхтоўка гандлёвых пунктаў для камфорту наведвальнікаў.
У новы забаўны сезон - з абноўленай інфраструктурай. Ужо сёлета ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага пасля маштабнай рэканструкцыі пачнуць працаваць пяць новых атракцыёнаў, яшчэ тры – у парку Чалюскінцаў.
Працу атракцыёнаў плануюць пачаць у два этапы. У парках Чалюскінцаў, імя Уга Чавеса і 900-годдзя горада Мінска сезон стартуе напрыканцы красавіка. А вось ужо ў парку Горкага - пасля завяршэння рэканструкцыі - у пачатку мая.
Рэжым працы паркаў застанецца ранейшым. Не зменіцца і кошт у параўнанні з мінулым годам. Білет на атракцыёны складзе ў сярэднім два з паловай рублі.















