3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Патрыятычны праект "Памяць сэрца" ў Гомельскай вобласці
Удзельнікі патрыятычнага праекта "Памяць сэрца" сёння працягваюць свой шлях. Акцыя пачалася ў Жлобіне. У гэтыя хвіліны ў Чырвонабярэжскім аграрным каледжы праходзіць адкрыты дыялог, дзе абмяркоўваюць захаванне гістарычнай памяці Вялікай Айчыннай вайны.
Праз гадзіну ўдзельнікі акцыі збяруцца ў аграгарадку Чырвоны Бераг ля мемарыяла, прысвечанага дзецям-ахвярам вайны, на мітынг-рэквіем. У 1943 годзе на гэтым месцы знаходзіўся канцлагер, у якім фашысты бралі кроў у дзяцей для гітлераўскай арміі. Тады ад мучэнняў загінулі амаль дзве тысячы чалавек.
Стартаваў рэспубліканскі праект напярэдадні ў Дзятлаўскім раёне. Удзельнікі наведалі месцы масавых расстрэлаў мірных жыхароў, усклалі кветкі да помнікаў. А падчас адкрытага "Дыялогу пакаленняў" абмеркавалі пытанні патрыятычнага выхавання моладзі.
Акцыя "Памяць сэрца" пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Завершыцца праект 24 снежня ў Мінску на плошчы Перамогі.















