Патрыятычны праект "Зімовы маршрут" у Мінскай вобласці. Першымі маладзёжную экспедыцыю сустрэлі Нясвіж, Капыль, Слуцк і Салігорск
Сёння Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту і 79-я гадавіна вызвалення Ленінграда ад блакады. Яшчэ адна нагода ўзгадаць наша гераічнае мінулае часоў Вялікай Айчыннай і ўзважыць цану Перамогі, далучыцца да патрыятычнага праекта "Зімовы маршрут". Сцежкамі памяці крочаць маладыя людзі. Дапамога ветэранам і добраўпарадкаванне мемарыялаў, дыялогавыя пляцоўкі і знаёмства з турыстычнымі маршрутамі Беларусі.
Сёлета да "Зімовага маршруту" ў Мінскай вобласці далучыліся дзве каманды "Сэрца Поўначы" і "Натхненне". Першая адправілася ў экспедыцыю ў Нясвіжскі і Капыльскі раёны, другая - у Слуцкі і Салігорскі.
Сёлета фармат рэспубліканскага праекта перарос у міжнародны. Да беларускай моладзі далучыліся актыўныя студэнты з Расіі.
Знаёмства са слуцкай спадчынай пачалі з сімвалічнага ўшанавання герояў Айчыннай вайны, затым актыўная моладзь наведала краязнаўчы музей і мастацкую галерэю. Адчулі і спартыўны драйв. На баскетбольнай пляцоўцы сустрэліся выхаванцы кадэцкага вучылішча і мужчынскайпаловыкаманды "Натхненне".
Сёлета ў праекце "Зімовы маршрут" узялі ўдзел амаль 150 маладых людзей. А гэта сем працоўных каманд. Да канца студзеня атрады будуць рэалізоўваць свае праграмы.







