3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
"Полымя міру" пабывала на полі "Барысаў-Арэны"
Эстафета "Полымя міру" ўсё бліжэй да сталіцы ІІ Еўрапейскіх гульняў! Сёння трэці дзень маршруту па Мінскай вобласці.
Агонь з самай раніцы пабываў на полі "Барысаў-Арэны". Стаметроўкі з факелам у руках па чарзе прабеглі знакамітыя футбалісты Аляксей Бага, Андрэй Хачатуран, а таксама Аляксандр Глеб. Да іх далучыўся і выхадзец Барысава, шоумэн Вадзім Галыгін. Эстафета стала адначасова і вялікім святам для мясцовых дзяцей. Больш за тое, факеланосцы правялі для спартсменаў-пачаткоўцаў і майстар-клас па футболе.
У гэтыя хвіліны "Полымя міру" накіроўваецца ў Жодзіна. Факеланосцы пабываюць на заводзе БелАЗ і ўбачаць, дзе вырабляюць самыя вялікія самазвалы ў свеце.















