3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Пераможцы абласной алімпіяды па фінансавай пісьменнасці рыхтуюцца да фіналу
Яшчэ ў школе яны азнаёміліся з асновамі банкаўскай справы, страхавання, крэдытавання і бухгалтарскага ўліку. Прызёры абласнога этапа алімпіяды па фінансавай пісьменнасці цяпер рыхтуюцца да фіналу. Для старшакласнікаў распрацавалі новую праграму, якая ўлічвае асаблівасці алімпіядных заданняў мінулых гадоў. Задачы вырашаюць на час, усе падлікі вучаць весці без калькулятараў.
Рэспубліканскі этап запланаваны на 13 снежня. Алімпіяда праходзіць ужо шосты раз пры
падтрымцы Нацыянальнага банка Беларусі.















