3.79 BYN
2.98 BYN
3.41 BYN
Амаль 200 тысяч дрэў і кустоў хутка набудуць мінскую прапіску. Высадзяць іх і ўздоўж МКАДа
Амаль 20 тысяч дрэў і больш за 180 тысяч кустоў высадзяць у сталіцы гэтай восенню. Працягнецца азеляненне МКАДа ўжо з лакальным акцэнтам. Так, адкосы ўздоўж кальцавой дапоўняць 80 тысяч кустоў і 10 тысяч елак. На іншых жа гарадскіх тэрыторыях вырастуць ясені, каштаны і ліпы. Акрамя гэтага, сталічную флору ў гэтым сезоне зробяць больш разнастайнай і мнагалетнікі - у дэкаратыўных кампазіцыях будзе плюс 60 тысяч раслін. Яркіх фарбаў Мінску дададуць таксама хрызантэмы. Асноўныя пасадкі - уздоўж праспектаў Пераможцаў і Незалежнасці, а таксама па вуліцы Прытыцкага.
Асноўныя пасадкі ў сталіцы пачнуцца пасля масавага лістападу. Менавіта гэты перыяд самы спрыяльны для азелянення. Далучыцца да экамарафону зможа кожны падчас суботнікаў альбо ў рамках праекта "Зялёны двор разам!".