Падвялi вынікі фестывалю-выставы "Свет, у якім я жыву…"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Падведзены вынікі спаборніцтва дзіцячых школ мастацтваў "Свет, у якім я жыву…". Конкурс праводзіцца не першы раз, але сёлета геаграфія мерапрыемства пашырылася: аб'яднала ўсю Мінскую вобласць і Ліду, у выніку чаго творчы форум набыў статус фестывалю.
У спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 70 дзяцей. Акрамя дыпломаў рознай ступені ў трох узроставых катэгорыях, уручылі прыз сімпатый гледачоў і спецыяльныя прызы ад розных арганізацый, у тым ліку і ад Агенцтва тэленавін.
Падчас мастацкага форуму ладзілі творчыя сустрэчы, майстар-класы, а завяршыўся фестываль экскурсіяй па адметных мясцінах Лагойска.







