Герояў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай, перапахавалі з ушанаваннямі ў Слаўгарадскім раёне
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Некалькіх герояў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай, перапахавалі з ушанаваннямі ў Слаўгарадскім раёне. Гэта вынік "Вахты памяці" - сёлетняй пошукавай экспедыцыі па месцах бітваў 1941 года з удзелам 52-га спецыялізаванага батальёна Узброеных сіл, удзельнікаў магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба "Вікру" і "Світанак" з Арзамаса. Падчас раскопак знойдзены астанкі байцоў, дакументы. Удалося высветліць і імя чырвонаармейца - камандзіра танкавага ўзвода Міхаіла Грыбіна, ураджэнца Калмыкіі. Ушанаваць памяць прыехалі родныя байца.







