3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Наведваючы Полацк, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў: ЖКГ павінна стаць прыярытэтам для рэгіёнаў
Сфера, якая хвалюе ўсіх! Гэта мы пра ЖКГ. Датычыцца кожнага. На жаль, для многіх гэтая абрэвіятура асацыюецца з вечным галаўным болем. Прэзідэнт ізноў і зноў звяртаецца да праблематыкі камунальнай галіны. Адным махам усе вузкія месцы не паправіць. Але крок за крокам размотваюць клубок праблем, прапаноўваюць рашэнні, якія паляпшаюць працу гэтай галіны. А галоўнае - робяць камунальныя паслугі для нас, па-першае, больш даступнымі, па-другое, больш якаснымі. Гэта ўплывае на настрой: камунальныя перыпетыі ўжо сапраўды здароўя нам не дадаюць.Так што тэма размовы ў Полацку была прадыктаваная самім жыццём
Не раз Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў: ЖКГ павінна стаць прыярытэтам для рэгіёнаў
Гады тры таму прайшліся па болевых пунктах. Усе рашэнні замацавалі ў 7-й дырэктыве. І трэба сказаць, ужо зроблена нямала. І ў плане празрыстасці фарміравання тарыфаў, дарэчы, рост трымаецца ў рамках запланаванага - не больш як 5 долараў за год. І ў плане паніжэння сабекошту паслуг, выдаткаў - а значыць, сэканомленыя сродкі могуць пайсці ў справу.
У навядзенні камунальнага парадку імкнуцца задзейнічаць сучаснае абсталяванне і тэхніку - хапае айчынных рашэнняў для гэтай сферы. Больш надзейнымі сталі інжынерныя сеткі, якаснай - вада, праца па абнаўленні не спыняецца ні на хвіліну. Усё гэта працаёмка, няпроста, патрабуе канцэнтрацыі намаганняў і ўкладаў, але паступова фарміруе вакол нас больш камфортнае асяроддзе для жыцця.
Пакуль кожны пяты зварот у Адміністрацыю Прэзідэнта так або інакш звязаны з ЖКГ
Негатыўныя водзывы ляцяць, напрыклад, у адрас створанай нядаўна службы 115. Ідэя добрая - увасабленне кульгае. Якасць і тэрміны капітальнага рамонту, прыбіранне пад'ездаў, добраўпарадкаванне двароў - вось топ скаргаў на камунальную сферу. Ад Прэзідэнта ў Полацку прагучаў важны пасыл: са складанымі пытаннямі людзі не павінны заставацца сам-насам. Капрамонт з іх ліку. Але ініцыятыва, напрыклад, па прывядзенні ў парадак дваровых тэрыторый толькі вітаецца.
Увогуле ЖКГ павінна развівацца больш эфектыўна, недахопы трэба выпраўляць. Сістэма павінна быць больш гнуткай і працаваць у інтарэсах людзей. Гутарку ў Полацку можна назваць своеасаблівым мазгавым штурмам. Эфект рашэнняў, прынятых па слядах гэтай сустрэчы, людзі павінны адчуць ужо вельмі хутка.















