3.70 BYN
2.93 BYN
3.44 BYN
Павышэнне эфектыўнасці ў працы транспарту, ЖКГ, будаўніцтве - пра што яшчэ ішла размова на сумесным пасяджэнні дэпутатаў і сенатараў
Беларускі ўрад сёння трымае адказ перад парламентарыямі. У Авальнай зале перад дэпутатамі і сенатарамі - даклад аб бытавых пытаннях жыцця нашай краіны. Гэта далейшае развіццё індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва і павелічэнне аб'ёмаў капрамонту. Рамонт дарог і навядзенне парадку ў сферы аўтамабільных перавозак. А яшчэ ўдасканаленне сістэмы ЖКГ і аператыўнае вырашэнне праблем насельніцтва. З дакладам выступіў віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак.
Ён курыруе як раз гэтыя кірункі. Напрыклад, на будаўнічыя работы ў Беларусі за 9 месяцаў гэтага года накіравалі амаль 12 млрд рублёў. Загрузілі вытворчыя магутнасці, выйшлі на дадатную дынаміку ў галіне.
Не спыняецца развіццё транспартнай сферы. Да канца года адрамантуюць каля 3 тысяч кіламетраў дарог. Ілона Валынец больш дэталёва (відэа).















