3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Пра надвор'е | 04.10.2021
5 кастрычніка магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца.
Геамагнітны фон слабаўзбураны.
Некалькі народных прыкмет: месяц пачырванеў - чакай ветру. Калі з бярозы лiст не апаў - снег ляжа позна. Асіна страчвае лісце - канец восені. Калі чаромха і клён агаліліся - канчатковы надыход зімы.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 5 кастрычніка. Самая халодная ноч была ў Баранавічах у 1969 годзе - амаль 10 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у Жыткавічах у 1966 - тэрмометры паказалі больш за 26 з паловай градусаў цяпла.















