3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Пра надвор'е | 13.09.2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторы Беларусі не прагназуецца.
Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
У народным календары заўтра Сымон. А яшчэ раней гэты дзень лічылі пачаткам бабінага лета. І прыкмячалі: калі першы дзень бабінага лета ясны, восень будзе дажджлівай. Непагадзь у гэты дзень - восень сухая. Шмат павуціння - да яснай і халоднай восені.
Цікавая інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў 2002 годзе - на станцыі Палеская звыш 4 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1994-м у Мазыры - тэрмометры паказалі больш чым 30,5 градуса цяпла.















