3.72 BYN
2.93 BYN
3.43 BYN
Пра надвор'е | 18.01.2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад узбуранага ноччу да слабаўзбуранага на працягу астатняга часу.
19 студзеня - Вадохрышча. У праваслаўным царкоўным календары святое Богаз’яўленне, Хрышчэнне Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста. Лічылася, што зіма пасля Вадохрышча павярнула на вясну, таму клопат пра будучы ўраджай станавіўся ўсё больш актуальным. Прыкмячалі: снег на Вадохрышча - добра будуць раіцца пчолы і бульбы вырасце шмат.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2006 годзе - больш за 30 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у наступным, 2007, - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 10 градусаў цяпла.















