3.70 BYN
2.93 BYN
3.45 BYN
Пра надвор'е | 18.12.2020
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ноччу вызначала зона павышанага атмасфернага ціску, днём - франтальны падзел. У асобных раёнах краіны адзначаўся туман, на дарогах галалёдзіца.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
19 снежня ў народным календары Мікола зімовы. Казалі: "Хвалі зіму па Міколе. Да Міколы няма зімы ніколі". І прыкмячалі: "шэрань перад Міколам - авёс уродзіцца. А калі шэрань на Міколу - увогуле будзе добры ўраждай".
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў : самая халодная ноч была ў Касцюковічах у 1994 годзе амаль 28 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1989 - у Лельчыцах тэрмометры паказалі больш за 14 градусаў цяпла…















