3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Пра надвор'е | 18.08.2021
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўночным захадзе адчувалася ўздзеянне няўстойлівых паветраных мас, там месцамі адзначаліся навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15 - 18 метраў за секунду.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон – ад спакойнага да слабаўзбуранага.
І некалькі народных прыкмет: "Прыкмячалі, калі буслы рыхтуюцца адлятаць у вырай - восень чакаецца халодная. Калі ранішні туман хутка знікае, то можна спадзявацца, што надвор'е яшчэ пабалуе нас цяплом".















