3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Прагноз надвор'я | 19.11.2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. 20 лістапада ў народным календары Фядот. У гэты дзень назіралі за тым, як замярзаюць рэкі і ўтвараецца снежнае покрыва, і рабілі прадказанні будучага ўраджаю: калі снег на дарозе пагоркам укладаецца, то і хлеб пагоркам. Значыць вельмі многа хлеба народзіцца. Калі лёд на рацэ становіцца грудамі - і хлеба будуць груды вялікія. Калі ж гладка лёд замярзае - хлеб не ўродзіцца.















