3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Пра надвор'е | 11.02.2021
12 лютага ў народным календары пазначаны прысвятак Тры Свяціцелі. У гэты дзень заўважалі: пачырванее месяц - на вялікі вецер. Калі хуткі вецер пранясецца - год будзе вільготным. А яшчэ прыкмячалі: Калі снег вялікімі шматкамі падае - чакай адлігу.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 12 лютага: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Брагіне ў 2012 годзе - больш за 34 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Пінску ў 1974 - больш як 11 з паловай градусаў цяпла.















