3.75 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Пра надвор'е | 21.12.2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
22 снежня ў народным календары Ганны. 21 і 22 снежня з’яўляюцца днямі астранамічнага зімовага сонцастаяння. Сонца паварочвае нa лета. Казалі: ад Ганны прыбавіцца багата дня. І прыкмячалі: снежная завіруха ўдзень - уначы марозна будзе. Каля сонца з'явіліся слупы - да марозу і снегу.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 22 снежня: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1978 годзе - больш за 31 градус марозу, а самы цёплы дзень у 1989 - у Лельчыцах тэрмометры паказалі звыш 10 градусаў цяпла.















