3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Пра надвор'е | 07.06.2019
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала цёплая няўстойлівая паветраная маса. Месцамі па краіне адзначаліся навальніцы, пры навальніцах моцныя дажджы і ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягала 30-31 градуса цяпла.
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
Некалькі народных прыкмет: «Калі ў гэты дзень шмат камароў - апошнія дні месяца будуць цёплымі, але дажджлівымі. Пасля працяглага зацішша пачынае дзьмуць вецер - надвор'е пагоршыцца.
Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Бярэзінскім запаведніку ў 1982 годзе - 0,8 градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 1998 - 33 градусы цяпла.















