Пра надвор'е | 04.01.2023
Аўтар:Рэдакцыя news.by
5 студзеня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад узбуранага да слабаўзбуранага.
І некалькі народных прыкмет: "Ветранае надвор'е ў гэты дзень - да добрага ўраджаю. Закат сонца з зяленым адлівам прадвяшчае малавоблачнае надвор'е".
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1987 годзе - амаль 34 градусы марозу, а самы цёплы дзень - у 1988 - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 8 градусаў цяпла.







