3.72 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Пра надвор'е | 23.03.2023
24 сакавіка на тэрыторыі Беларусі чакаецца адпаведнае геамагнітнае становішча: ад пачатку сутак і прыкладна да 15 гадзін фон - ад слабаўзбуранага да ўзбуранага, далей прагназуецца магнітная бура.
І некалькі народных прыкмет: "Калі да 24 сакавіка не прыляцелі качкі і гракі - цяпло яшчэ не хутка наступіць. Гракі высока лятаюць, імкліва апускаючыся на зямлю - да дажджу. Уначы быў іней - удзень снегападу не будзе. Пушысты іней - да добрага надвор'я".
Інфармацыя з гісторыіі метэаназіранняў на 24 сакавіка: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1952 годзе - амаль 25 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2014 - на станцыі Палеская тэрмометры паказалі больш за 21 градус цяпла.















