3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Пра надвор'е | 23.12.2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад узбуранага ноччу i ранiцай да слабаўзбуранага на працягу астатняга часу сутак.
24 снежня ў каталіцкіх вернікаў Посная куцця. Пачатак Раства. Прыкмячалі: сонечныя прамяні ідуць уверх - будзе сцюжа, калі яны ідуць уніз - чакай завіруху. Некалькі вавёрак у адным дупле збіраюцца - да моцных маразоў.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2001 годзе - больш за 26 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2015 - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 12 градусаў цяпла.















