3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Пра надвор'е | 29.12.2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
І некалькі народных прыкмет: устойлівы паўднёва-заходні вецер прадвяшчае снежнае надвор'е без вялікіх маразоў; сярэдняя воблачнасць з праясненнямі - да добрага надвор'я.
А зараз пра надвор'е на бліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1978 годзе – больш за 36 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1987-м - у Брэсце тэрмометры паказалі 10 градусаў цяпла.















