3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
"Пра надвор’е" - 30 красавіка ў народным календары Зосім
30 красавіка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад узбуранага да слабаўзбуранага.
Сённяў народным календары Зосім. У гэты дзень прыкмячалі: калі пчолы садзяцца на вішню, то ягад будзе шмат, а калі не - ураджаю не чакай. Калі пасля дажджу рэха глухое - непагадзь працягнецца.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Магілёве ў 1961 годзе - больш за 5,5 градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Івацэвічах у 2012-м - звыш 30 градусаў цяпла.















