Пра надвор’е: геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага | 14.10.2022
Аўтар:Рэдакцыя news.by
15 кастрычніка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
І некалькі народных прыкмет: калі сёння выпадзе першы снег, то зіма ўсталюецца праз сорак дзён. Вясёлкавы круг вакол месяца - да ветру і непагадзі. Яснае неба - да марозу.
Інфармацыяз гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Віцебску ў 1976 годзе - звыш 9 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2019-м - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 24,5 градуса цяпла.







