3.72 BYN
2.90 BYN
3.40 BYN
Пра надвор’е: магнітных бур не прагназуецца | 20.03.2023
У аўторак, 21 сакавіка, магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.
20 і 21 сакавіка - дзень астранамічнага вясенняга раўнадзенства. Прыкмячалі: якое надвор'е ў гэты дзень - такім будзе і лета; калі рана прылятаюць жаўрукі - будзе цёплая вясна.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1963 годзе - 29,5 градуса марозу, а самы цёплы дзень у 1974-м - у Пінску тэрмометры паказалі больш за 22 градусы цяпла.















