3.71 BYN
2.92 BYN
3.40 BYN
Пра надвор'е: магнітных бур не прагназуецца | 23.02.2023
24 лютага магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
Заўтра ў народным календары Аўлас. На Аўласа заўсёды назіралі за надвор’ем. Лічылася, што вакол свята абавязкова сем маразоў чакаюцца: тры напярэдадні, адзін на Аўласа і тры пасля яго. Гэтыя маразы і павінны завяршыць зіму. А вось калі на Аўласа адліга, то надышла ўжо вясна, і халодных дзён больш не будзе.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Горках у 1917 годзе - 35 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 1990-м - больш за 16 градусаў цяпла.















