3.77 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Праваахоўнікі фіксуюць рост кіберзлачынстваў
Беларусь захліснула хваля кіберкрадзяжоў. Яны павялічыліся ў 2 з паловай разы, заяўляюць у Следчым камітэце. Толькі сёлета ўзбуджана больш за 5 тысяч аналагічных крымінальных спраў. У асноўным аферысты ашукваюць людзей з дапамогай фішынгавых, г.з. падробленых старонак банкаў або анлайн-гандлёвых пляцовак. Прадстаўляючыся работнікамі банкаў або кліентамі, зламыснікі выведваюць у людзей звесткі і коды крэдытных карт, спісваюць з рахункаў грошы. У якасці нагляднага прыкладу: за адзін толькі дзень (7 снежня) у Мінску заведзены 92 крымінальныя справы па артыкуле "Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі".
Раскрыць такое злачынства няпроста. У асноўным пацярпелым тэлефануюць з Расіі, Украіны, Польшчы або краін Прыбалтыкі. Вельмі часта на вуду ашуканцаў трапляюць пенсіянеры або мамы ў дэкрэтным водпуску. Правілы і рэкамендацыі супраць дзеянняў аферыстаў застаюцца нязменнымі - не выдаваць персанальную інфармацыю.















