Святочныя мерапрыемствы да 85-годдзя Мінскай вобласці прайшлі ў Клецку
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Да 85-годдзя цэнтральнага рэгіёна - урачысты чэлендж раёнаў вобласці. У гэтыя юбілейныя дні свята ахапіла літаральна кожны горад.
Сярод іх Клецк. Канцэртную праграму адкрылі ўшаноўваннем сваіх герояў - прафесійных дынастый, ветэранаў працы і лепшых працаўнікоў. Два дзясяткі тытулаваных спецыялістаў з самых розных сфер дзейнасці: ад творчасці і адукацыі да медыцыны і сельскай гаспадаркі. Гэтымі прафесіяналамі ганарацца не толькі землякі, але і ўвесь цэнтральны рэгіён. Узнагароды і кветкі ад кіраўніцтва вобласці і раёна, музычныя і танцавальныя кампліменты ад самабытных калектываў і эстрадных артыстаў.







