3.79 BYN
2.98 BYN
3.41 BYN
Святочны выпуск "Добрай раніцы, Беларусь!" 31 снежня выйдзе з Палаца Незалежнасці
На вялікім выездзе павіншуе сваю аўдыторыю з Новым годам шоу "Добрай раніцы, Беларусь!". Самы бадзёры праект тэлебачання будзе вяшчаць з інтэр'ераў Палаца Незалежнасці. Падстава змяніць дэкарацыі важкая - каманда "Добрай раніцы, Беларусь!" перасягнула 25-гадовую мяжу. Сімвал нашай дзяржаўнасці даступны для кожнага беларуса. З пачатку сезона яго наведалі больш за 5 тысяч гасцей. 31 снежня чакаем аповед пра палацавы этыкет ад каманды "Добрай раніцы, Беларусь!".
Навагоднімі спойлерамі святочнага эфіру падзялілася Дар'я Тарасава (відэа).