3.74 BYN
2.91 BYN
3.39 BYN
Прадстаўнікі Мінскай вобласці атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды
Высокая адзнака за самаадданую працу! Дзяржаўныя ўзнагароды сёння ўручылі прадстаўнікам Мінскай вобласці - кіраўнікам раёнаў, аграрыям, медыкам, настаўнікам, людзям рабочых прафесій. Урачыстая цырымонія прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі. Як адзначыў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын, асаблівая падзяка сёлета ўрачам за іх адданасць прафесіі і працу ў няпростых эпідэмічных умовах. Усе ўдзельнікі цырымоніі атрымалі медалІ "За працоўныя заслугі", а таксама падзякі прэзідэнта.
Усяго ж сёння высокія дзяржаўныя ўзнагароды з рук губернатара атрымалі 22 прадстаўнікі Мінскай вобласці.















