3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Прэзідэнт пра цэны: Кантроль будзе сур'ёзным усю зіму
Кантроль за цэнамі будзе сур'ёзны ўсю зіму. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка сёння падчас рабочай паездкі ў Слуцкі раён. Першая кропка на маршруце - сельскагаспадарчы філіял Слуцкага сыраробнага камбіната. Як вядома, буйныя малакаперапрацоўчыя заводы краіны паспяхова развіваюць уласную сыравінную базу. У гэтага прадпрыемства ёсць і палі, і малочна-таварныя фермы. На кукурузным полі гаворка ішла пра важнасць нарыхтоўкі дастатковых аб'ёмаў уласнай гародніны і садавіны, каб у пакупніка была магчымасць выбару. Прэзідэнту далажылі аб завяршальным этапе асенніх палявых работ і напаўненні стабілізацыйных фондаў сабраным ураджаем.
Дарэчы, ураджай кукурузы сёлета добры. Былі павялічаны плошчы сяўбы, узрасце, адпаведна, і вытворчасць збожжа на кармавыя мэты. Збяром не меней 1 300 000 тон, запэўніваюць аграрыі. Дзякуючы рэалізацыі інвестпраектаў па будаўніцтве кукурузакалібровачных заводаў, сёлета больш чым палова пасеваў кукурузы - айчынныя гібрыды.
Размова сёння прадоўжылася на малочна-таварнай ферме. Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці плануюць пабудаваць у наступным годзе 17 малочна-таварных комплексаў, магутнасцю не меней чым 800 галоў дойнага статку. Дзяржава падтрымае ў рамках інсвестыцыйнай праграмы. Абсталяванне можна будзе ўзяць у лізінг. А будаўніча-мантажныя работы на аб'ектах сельгасарганізацыі выканаюць за кошт уласных сродкаў.















