3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Прэзідэнт на Раство наведвае храм Узвіжання Крыжа Гасподняга
Праваслаўны свет сёння адзначае адно з самых галоўных хрысціянскіх свят – Раство Хрыстовае.
Па добрай традыцыі гэты светлы дзень з вернікамі падзяліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку ў мінскім храме Узвіжання Крыжа Гасподняга.
Храм пабудаваны ў 2020 годзе на вуліцы Ціміразева. Будынак аднакупальны, пабудаваны ў традыцыях класічнага храмавага дойлідства ў форме крыжа з невялікім баптыстэрыем, прызначаным для правядзення хрышчэння. Храм уваходзіць у архітэктурны комплекс, што ўключае ўваходную браму са званіцай, царкоўнапрыходскі дом, у якім размяшчаецца нядзельная школа і музей подзвігу савецкіх ваеннапалонных - вязняў Шталага-352 у Мінску. Новы храм мяжуе з мемарыяльным комплексам "Масюкоўшчынскі лагер смерці". Комплекс з'яўляецца месцам для памінання больш як 80 пахаваных ваеннапалонных і мірных савецкіх грамадзян, закатаваных у нямецкім канцлагеры ў гады Вялікай Айчыннай вайны.















