3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Прафілактыка каранавіруснай інфекцыі
Адна з эфектыўных мер прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі - санітарная апрацоўка месцаў агульнага карыстання.
Так, толькі ў Гомельскай вобласці з пачатку года сферай жыллёва-камунальнай гаспадаркі на санітарную апрацоўку падведамных тэрыторый выдзелена больш як 900 тысяч рублёў. З красавіка закуплена больш як 8 з паловай тысяч літраў антысептычных раствораў, больш за тысячу кілаграмаў сухіх парашкоў і каля 14 тысяч хлоркавых таблетак. За змену адзін супрацоўнік паспявае апрацаваць больш як 30 пад'ездаў. Праблем з закупам антысептычных сродкаў у рэгіёне зараз няма.
Акрамя пад'ездаў, службы працягваюць праводзіць апрацоўку дзіцячых пляцовак, прыпынкаў грамадскага транспарту, салонаў аўтобусаў і тралейбусаў.















