3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
Прыгожая, разумная, цярплівая, сапраўдная - які партрэт беларускай жанчыны
Ужо амаль два тыдні беларускі жывуць з навіной, што 2026-ы прысвечаны ў нашай краіне жанчынам. Складзём партрэт сучаснай беларускі: сярэдні ўзрост - 43 гады. Жанчын - 5 млн, і гэта крыху больш за палову жыхароў краіны. Пры гэтым амаль 80 % - гараджанкі. Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце складае больш чым 84 %. Асноўныя сферы - гэта ахова здароўя, сфера сацпаслуг, адукацыя, фінансавая і страхавая дзейнасць.
Пры гэтым Беларусь уваходзіць у топ-30 краін свету па індэксе гендэрнай няроўнасці з амаль 170 краін. Гэта камбінаваны паказчык Праграмы развіцця ААН, які вымярае развіццё чалавека ў краінах свету з пункту гледжання раўнапраўя полу.
Жанчыны могуць рэалізоўваць сябе як у прафесіі, так і ў сямейным жыцці. Дзяржава гэта толькі падтрымлівае, дазваляючы падзяляць гэтыя два складальнікі і пры гэтым прадастаўляе і ўмацоўвае гарантыі пры нараджэнні дзяцей: аплачваны дэкрэт і захаванне рабочага месца. Сучасная жанчына паспявае ўсё: і стварыць у доме ўтульнасць, і ўсё вышэй паднімацца па кар'ернай лесвіцы. Як гэта атрымоўваецца і ў чым іх сакрэт - у наступным матэрыяле (гл. відэа).















