3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Разнастайнасць сартоў і памераў: за колькі ў Мінску можна набыць цюльпаны
У Мінску і гарадах Беларусі пануе нейкі незвычайны настрой - усюды прадаюць кветкі, гучаць віншаванні, ды яшчэ абяцаюць і надвор'е выдатнае.
Кветкавыя пункты можна сустрэць на кірмашах, прыпынках, ля магазінаў, у падземных пераходах - у беларускай сталіцы вызначаны 184 пляцоўкі, дзе можна афіцыйна гандляваць. Цэны на беларускія цюльпаны пачынаюцца ад 3 рублёў за кветку. Выбар вялізны: па колеры, памеры, сорце і цане - усё для таго, каб кожны мог парадаваць сваіх дам.















