3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Рэспубліканскі аўтапрабег "Сімвал адзінства" стартуе ў Хойніках, 13 верасня эстафету перададуць Мінскай вобласці
Рэспубліканскі аўтапрабег "Сімвал адзінства" падарожнічае па краіне. Напярэдадні эстафету прыняла Гомельская вобласць. На шляху патрыётаў - аграгарадок Палессе, Азарычы, Жыткавічы, Нароўля, Мазыр. У памятных месцах - хвіліна маўчання і жывыя кветкі ў гонар загінуўшых за свабоду і незалежнасць нашай краіны. І ўсюды мясцовыя жыхары перадаюць удзельнікам аўтапрабегу мяшочак са збожжам новага ўраджаю - свой уклад у агульны каравай.
Сёння калона стартуе ў Хойніках і працягне паездку па знакавых гістарычных месцах Гомельскага рэгіёна: мемарыяльны комплекс у Лоеве, Курган Славы ў Гомелі. Завершыцца сённяшні аўтапрабег у Жлобіне. А ўжо заўтра эстафету перададуць Мінскай вобласці.















