3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Pэзідэнцыя Дзеда Мароза на "Лініі Сталіна"
Казачная атмасфера і навагодняе чараўніцтва пануюць і на вуліцах гарадоў Беларусі і ў кожным доме. Бо да Новага года застаюцца лічаныя дні. Так, свята зазірнула і на тэрыторыю комплексу "Лінія Сталіна". Тут дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак адкрыла рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Кожнае дзіця можа паўдзельнічаць у зімовых забавах, напісаць ліст навагоднім чараўнікам, сфатаграфавацца ў ваеннай форме. А бацькі - ненадоўга вярнуцца ў пару дзяцінства. Адметная асаблівасць гэтай рэзідэнцыі - гасцей сустракае ваенны Дзед Мароз.















