3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Расійскі кінаэкіпаж дасягнуў Міжнароднай касмічнай станцыі
Фільм касмічнага маштабу сёння адправіўся здымаць расійскі кінаэкіпаж. З касмадрома Байканур да МКС сёння запусцілі карабель "Саюз МС-19" з прафесійнай здымачнай групай: актрысай Юліяй Перасільд, рэжысёрам Клімам Шыпенкам і касманаўтам Антонам Шкаплеравым.
Зараз кінаэкіпаж ужо дасягнуў Міжнароднай касмічнай станцыі. Момант стыкоўкі трансляваўся ў прамым эфіры. У момант счэпкі адбыліся непаладкі. Па чарзе здарылася адмова двух камплектаў абсталявання аўтаматычнай сістэмы збліжэння. У выніку карабель прыстыкаваўся да МКС у ручным рэжыме. У гэтыя хвіліны новаспечаныя касманаўты рыхтуюцца адкрыць люкі.















