3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Рынак "пяцёркі": Міжурадавы савет ЕАЭС праходзіць у відэафармаце
Аб сённяшнім дні і планах на наступны год еўразійскай інтэграцыі гавораць сёння на Міжурадавым савеце ЕАЭС анлайн. Гэта ўжо шостая сустрэча сёлета на ўзроўні прэм'ераў. Беларусь у 2020-м старшынствуе ў гэтай арганізацыі. У цяперашні год пандэміі партнёрам удалося захаваць усе кааперацыйныя сувязі і развіваць гандаль, адзначыў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка. Сёння на перамовах асаблівая ўвага - стварэнню рынку будаўнічых паслуг і стратэгіі развіцця інтэграцыі да 2025 года. Таксама адно з важных пытанняў - спіс абмежаванняў на рынку "пяцёркі", якія трэба зняць за два гады.















