3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
З 1 лістапада ў сувязі з эпідсітуацыяй Беларусь часова абмяжоўвае ўезд
З 1 лістапада Беларусь часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на ўсіх наземных пунктах пропуску з мэтай прадухілення распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19. Тых, хто прыбывае ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, новыя правілы не датычацца. Гэтую інфармацыю размясціў на сваім сайце Дзяржпагранкамітэт. Там жа падрабязна паведамлена, хто не падпадае пад абмежаванні, а каму належыць знаходзіцца на самаізаляцыі на працягу 10 дзён пасля прыбыцця ў краіну.















