3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
С. Любецкая: Праект новай Канстытуцыі Беларусі адказвае запытам людзей
Праект Асноўнага закона краіны адказвае запытам людзей. Такое меркаванне нашаму тэлеканалу выказала Святлана Любецкая, член Канстытуцыйнай камісіі. Над дакументам працуюць без выхадных. Зараз абноўлены праект знаходзіцца ў даволі высокай ступені гатоўнасці. Галоўнае - новыя прапановы не павінны дэстабілізаваць становішча ў грамадстве. Дарэчы, апошняе слова ў прыняцці дакумента будзе за беларусамі. Бо праект закона вынесуць на ўсенароднае абмеркаванне.
Якая будучыня закладзена ў аснову галоўнага закона краіны? Што ў новай Канстытуцыі асабліва важна для краіны ў цэлым і для кожнага беларуса ў прыватнасці? Поўную версію інтэрв'ю глядзіце ў "Галоўным эфіры" ў гэту нядзелю.















